17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэтая дата сімвалізуе павагу да гісторыі і традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, пераемнасць пакаленняў і ўмацаванне нашай дзяржаўнасці.
Дзень народнага адзінства дорыць пачуццё згуртаванасці і аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай. Гэтае важнае свята адлюстроўвае наша яднанне і жаданне разам будаваць будучыню Рэспублікі Беларусь.
Сёння калектывы філіялаў і падраздзяленняў РУП " Белтэлекам " прымуць удзел у тэматычных мерапрыемствах, якія пройдуць ва ўсіх кутках краіны. Урачыстыя сустрэчы і канцэрты, аўтапрабегі і фестывалі яшчэ раз нагадаюць, як важна жыць у міры і ўзаемаразуменні, шанаваць і берагчы сваю Радзіму і рабіць усё магчымае для яе развіцця і росквіту.
Жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба, прафесійных поспехаў, шчасця і дабрабыту!
Са святам, дарагія сябры!