Інтэрнэт, відэаназіранне, рэалізацыя тавараў - на сённяшні дзень колькасць паслуг, якія "Белтэлекам" прапануе сваім абанентам, набліжаецца да сотні.
Аб планах і перспектывах Кобрынскага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла "Белтэлекам" у інтэрв'ю газеце «Кобрынскі веснік» распавёў яго начальнік Сяргей Гембіцкі:
«Кобрын выконвае Дзяржаўную праграму лічбавага развіцця Беларусі. Працягваем пракладку аптычных кабеляў у раёне, горад Кобрын практычна ўвесь пакрыты оптавалакном. У наступным годзе плануем падаць оптавалакно ва ўсе населеныя пункты ад 50 да 100 двароў».
Падрабязнае інтэрв'ю чытайце на сайце vkobrine.by