У Брэсцкім філіяле прайшла нарада, на якой падвялі вынікі работы 2024 года і вызначылі задачы на бягучы год | Белтелеком

У Брэсцкім філіяле прайшла нарада, на якой падвялі вынікі работы 2024 года і вызначылі задачы на бягучы год

У мерапрыемстве прыняў удзел першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Генадзь Мельнікаў.

У ходзе абмеркавання акцэнт зроблены на выкананні ключавых паказчыкаў і пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага прадпрыемства, былі вызначаны напрамкі для далейшай працы.

Былі ўручаны ўзнагароды:

"За прафесіяналізм і высокія вынікі ў рабоце па выніках 2024 года" Ганаровай граматай РУП «Белтэлекам» узнагароджаны начальнік аператыўна-дыспетчарскай групы СЭС Ігар Ціхаміраў.

Падзякай РУП «Белтэлекам» узнагароджаны намеснік начальніка ЛТЦ ЗТС Брэсцкага філіяла Станіслаў Тоўпік.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!