XIII Міжнародны фестываль "Мотальскія прысмакі": свята густу і традыцый | Белтелеком

XIII Міжнародны фестываль "Мотальскія прысмакі": свята густу і традыцый

Мерапрыемства, прысвечанае народным традыцыям і кулінарнай спадчыне, сёлета прайшло ў фармаце тэатралізаванага «Мотальскага вяселля», пагрузіўшы ўдзельнікаў у атмасферу старадаўніх абрадаў.

З першых хвілін госці фестывалю адчулі каларыт беларускай культуры дзякуючы тэматычнаму афармленню пляцовак і яркаму пралогу. У свяце прынялі ўдзел не толькі мясцовыя жыхары, але і творчыя калектывы, сярод якіх — народны хор «Вербніца» Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».

Акрамя канцэртнай праграмы, гасцей чакалі аўтэнтычныя пачастункі, майстар-класы і кірмаш, дзе можна было пакаштаваць традыцыйныя стравы і набыць розныя тавары. Фестываль стаў не толькі гастранамічнай падзеяй, але і сапраўдным падарожжам у мінулае, якое аб'ядноўвае пакаленні.

У фірменным павільёне спецыялісты Кобрынскага ЗВЭС знаёмілі гасцей з актуальнымі паслугамі РУП "Белтэлекам". Наведвальнікі маглі не толькі атрымаць дэталёвыя кансультацыі, але і адразу аформіць падключэнне паслуг або набыць тавары.

Мерапрыемства дазволіла кліентам у адным месцы вырашыць усе пытанні, звязаныя з тэлекамунікацыйнымі паслугамі, зэканоміўшы час і атрымаўшы прафесійныя рэкамендацыі.