Выязны прыём грамадзян у Оршы правядзе намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Аляксееў Антон Яўгенавіч | Белтелеком

Выязны прыём грамадзян у Оршы правядзе намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Аляксееў Антон Яўгенавіч

18 верасня бягучага года з 11.30 да 12.30 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Аляксееў Антон Яўгенавіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Аршанскім ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне 8 (0216) 230230.

Зацікаўленыя грамадзяне і юрыдычныя асобы Оршы і Аршанскага раёна змогуць звярнуцца па пытаннях, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і цыфравізацыі.

Месца правядзення прыёму: Аршанскі ЗВЭС, г. Орша, вул. Леніна, 46 кабінет начальніка ЗВЭС.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (0216) 230233 (пн-пт 8.30-13.00, 13.45-17.15).