19 чэрвеня 2020г. з 00:00 да 06:00 у сувязі з правядзеннем работ на СПД магчымы перапынак сэрвісаў сеткі перадачы даных РУП «Белтэлекам» у некаторых абанентаў Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласцi і Валожынскага, Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобласці. Пры наяўнасці паслугі ахоўнай сігналізацыі, адбудзецца яе спрацоўка у вышэй названых абанентаў GPON доступу.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Даведкі па тэлефоне «123».