28.09.2023 з 09.15 да 15.00 у сувязі з планавымі работамі, будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Валасовічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ на тэрыторыі Акцябрскага, Петрыкаўскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Даведкі па тэлефоне 123.