02.02.2023г. з 04:00 да 05:00, у сувязі з правядзеннем работ, будзе кароткачасовае знікненне сувязі (да 5 хвілін) для абанентаў г. Мазыра і Мазырскага раёна. Для абанентаў WLL і абанентаў IMS з нумарацыяй 200000-210999, 212000-258999, 356000-357999, 350900-350999 будзе адсутнічаць толькі мясцовая сувязь.
Для выкліку экстраных службаў па скарочанай нумарацыі 101, 102, 104, 112 магчыма выкарыстанне мабільных тэлефонаў.
Даведкі па тэлефоне: 123.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.