18.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Навагрудскага, Карэліцкага, Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Любча абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ Сталiца.
Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце 586МГц. Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.