Работнікі Столінскага ЦЭС Пінскага ЗВЭС і Пінскага КВ ЛТЦ ЗТС прынялі ўдзел у аўтапрабегу, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У прабегу ўдзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў, прафсаюзных аб'яднанняў, арганізацый, устаноў, навучэнцы і працоўная моладзь, усяго каля 1000 чалавек на 244 аўтамабілях.
Аўтапрабег прайшоў па пяці напрамках, праз 36 населеных пунктаў па пяці маршрутах. Падчас прабегу ўдзельнікі наведалі памятныя месцы, у кожным населеным пункце прайшоў мітынг-рэквіем у гонар вызваліцеляў. Удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі да помнікаў і ўшанавалі памяць загінулых.