Кампанія "Белтэлекам" дасягнула значнай мяжы-да паслугі "Відэакантроль" у Брэсце падключаны 10-тысячны абанент. Ім стаў жыхар нашага горада, які атрымаў не толькі сучасны сэрвіс, але і прыемныя бонусы ад кампаніі.
Урачыстае ўзнагароджанне прайшло ў офісе продажаў «Белтэлекам». Начальнік аддзела продажаў Брэсцкага занальнага вузла электрасувязі Аляксандр Чырычэнка ўручыў абаненту гадавы сертыфікат на карыстанне пакетам паслуг, а таксама каштоўныя падарункі ў падзяку за давер.
"Гэты рубеж - не мяжа, а новы этап развіцця, – адзначыў Аляксандр Іванавіч. Мы пастаянна працуем над паляпшэннем сэрвісу, каб для жыхароў горада нашы паслугі заставаліся надзейнымі памочнікамі".
Паслуга "Відэакантроль" ад "Белтэлекам" дазваляе жыхарам шматкватэрных і прыватных дамоў:
✔ З любой кропкі свету падлучацца да сістэмы і бачыць, што адбываецца на прыдамавой тэрыторыі, пад'ездзе, стаянцы і дзіцячай пляцоўцы
✔ Праглядаць запісы з архіву за апошнія 30 сутак - і ўсё гэта ў зручным дадатку для прылад на ПК, Android і iOS
"Белтэлекам" працягвае развіваць лічбавыя сэрвісы, прапаноўваючы кліентам інавацыйныя рашэнні для камфортнага і бяспечнага жыцця