У Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам" адбылася пашыраная нарада з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў службаў продажаў. | Белтелеком

У Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам" адбылася пашыраная нарада з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў службаў продажаў.

Ключавой тэмай сустрэчы стала абмеркаванне вынікаў камерцыйнай дзейнасці філіяла за 1-ы квартал бягучага года, разгляд праблемных пытанняў і задач на 2-і квартал і 2025 год.

У ходзе нарады быў праведзены дэталёвы аналіз фактараў, якія ўплываюць на выкананне мэтавых паказчыкаў, а таксама разгледжаны вынікі працы структурных падраздзяленняў, якія адказваюць за продаж. Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў планавання і эфектыўнага кіравання персаналам службаў продажаў.

Удзельнікі нарады абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях, выпрацавалі сумесныя рашэнні для павышэння эфектыўнасці работы і намецілі канкрэтныя крокі па дасягненні пастаўленых мэт на наступны год.

Сярод асноўных задач, якія стаяць перад Брэсцкім філіялам на 2025 год, былі пазначаныя:

* Павелічэнне аб'ёмаў продажаў ключавых паслуг кампаніі, уключаючы высакахуткасны Інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне і пакетныя прапановы.

* Павышэнне якасці абслугоўвання кліентаў і ўзроўню іх задаволенасці.

* Аптымізацыя працэсаў продажаў і ўкараненне новых эфектыўных інструментаў.

* Развіццё прафесійных кампетэнцый персаналу службаў продажаў.

Другі дзень нарады праведзены ў фармаце трэнінгу, асноўная мэта якога-навучанне кіраўнікоў службаў продажаў пытанням арганізацыі продажаў паслуг і тавараў у новых гандлёвых аб'ектах beltelecom.shop.

Кіраўніцтва філіяла выказала ўпэўненасць у тым, што дзякуючы сумесным намаганням і зладжанай рабоце калектыву, пастаўленыя задачы будуць паспяхова выкананы, што дасць магчымасць умацаваць пазіцыі Брэсцкага філіяла на тэлекамунікацыйным рынку рэгіёна.

Нарады падобнага фармату з'яўляюцца важнай часткай працы РУП "Белтэлекам" і дазваляюць аператыўна рэагаваць на змены рынку, знаходзіць аптымальныя рашэнні і забяспечваць устойлівае развіццё кампаніі.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка