6 красавіка ў Палацы Рэспублікі дадзены старт серыі канцэртаў-рэквіемаў "Кожны трэці". Калектыў Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" з гонарам далучыўся да дэлегацыі "1рэгіёна".
Гэта не проста канцэрт - сінтэз песень пра вайну і перамогу, унікальнай хронікі, гісторый спаленых вёсак і беларусаў, чые лёсы зламаныя, але не забытыя.
Канцэрт-рэквіем дапаўняюць тэматычныя выставы ў фае Палаца Рэспублікі: унікальныя выданні, фотахроніка, прадметы з месцаў баёў — усяго шэсць экспазіцый. Марафон паказаў прадоўжыцца да 12 красавіка. Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" убачаць дэлегацыі з усіх рэгіёнаў краіны.
Мы ўсе ведаем наколькі важная памяць пра Вялікую Перамогу, і гэты канцэрт стаў напамінам пра тое, што мы павінны шанаваць мір і памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу будучыню.