5 верасня 2024 года з 11:30 да 12:30 у Ганцавіцкім участку электрасувязі Баранавіцкага ЗУЭС Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабава Ганна Мікалаеўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефону: 8 (01646) 62-6-22.
Жыхары г. Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавага развіцця.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (0163) 68-11-88.
Месца правядзення прыёму: г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, 6, Ганцавіцкі ўчастак электрасувязі, каб. 308