26 верасня ў Рэспубліцы Беларусь штогод праводзіцца Адзіны дзень бяспекі
Асноўныя задачы мерапрыемства - правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі (гэта значыць самадапамогі, узаемадапамогі), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).
У філіяле "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" Адзіны дзень бяспекі прайшоў з лекцыямі, дэманстрацыяй відэаматэрыялаў з памылкамі рэагавання ў выпадку ўзнікнення небяспекі, а таксама супрацоўнікі змаглі на практыцы адпрацаваць навыкі прымянення вогнетушыцеля.