З 9 па 11 ліпеня ў ГК "Арбіта" прайшоў навукова-тэхнічны форум арганізацый сувязі пад назвай "Думай! Развівайся! Дзейнічай!"
Удзельнікі форуму атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з вядомымі палітолагамі, сацыёлагамі, а таксама Міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганам.
Адной з галоўных падзей форуму стаў конкурс Хакатон-2024, у рамках якога было прадстаўлена 14 інавацыйных праектаў.
Другое месца ў конкурсе дасталася інжынерам-праграмістам цэха аўтаматызаваных сістэм кіравання філіяла "МГТС" РУП "Белтэлекам" - Князевай Алесе і Плескачу Алегу.
Іх праект "Аўтаматызацыя задач у РУП "Белтэлекам" з выкарыстаннем тэхналогіі праграмных робатаў (RPA)" выклікаў цікавасць у журы і ўдзельнікаў форуму.