У асартыменце пакетаў паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з'явіўся тарыфны план "Бізнес-кейс 100 лайт". Новы сэрвіс ідэальна падыдзе для кампаній, якім неабходны стабільны доступ да высакахуткаснага інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання.
Пакет паслуг уключае ў сябе:
- безлімітны Інтэрнэт на хуткасці 100/50 Мбіт/с
- інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана "Карпаратыўны"
Штомесячная абаненцкая плата для пакета паслуг "Бізнес-кейс 100 лайт" складае 77 рублёў без уліку ПДВ. Паслуга прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці: для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, падключаных па тэхналогіі PON з аказаннем паслуг тэлефоннай сувязі.
Аформіць падключэнне "Бізнес-кейс 100 лайт" можна, звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр "Белтэлекам" або пакінуўшы заяўку на сайте.
Падрабязнасці - па кругласутачным нумары 123.