20 красавіка па ўсёй краіне прайшоў Рэспубліканскі суботнік.
Супрацоўнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыях філіяла.
У рамках працоўнай акцыі, моладзь прадпрыемства не толькі працавала, добраўпарадкоўваючы тэрыторыі Габрэйскага мемарыяльнага парка, але і прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяла, ушанаваўшы памяць ахвяр генацыду.