6 сакавіка VIII Пазачарговая Канферэнцыя РГА "Белая Русь" адбылася ў Маскоўскім раёне г. Мінска, на якой былі падведзены вынікі работы арганізацыі па рэалізацыі Праграмы РГА "Белая Русь" за 2023 год і вызначаны задачы на 2024 год.
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі адзначаны лепшыя пярвічныя арганізацыі і актывісты "Белай Русі" за актыўны ўдзел у дзейнасці раённай арганізацыі, падтрымку ініцыятыў і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
20 актывістаў узнагародзілі граматамі і падзячнымі лістамі раённай арганізацыі "Белай Русі".
Сярод лідэраў і наша калега, старшыня РГА "Белая Русь" філіяла "МГТС" - Грынек Людміла Іванаўна.