Лета на парозе! Час адпачынку і прыгод… і час паклапаціцца аб бяспецы вашых дзяцей у анлайн-свеце!
Сучаснага дзіцяці немагчыма ўявіць без смартфона ў руках. Мабільныя тэлефоны і планшэты сталі для іх незаменнымі памагатымі ў вучобе, зносінах і забаўках. Але як усцерагчы іх ад небяспек, якія пільнуюць на кожным кроку ў лічбавай прасторы?
«Белтэлекам» прапануе простыя і надзейныя рашэнні для спакою бацькоў – паслугі «Бацькоўскі кантроль» і «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад»! Паслугі ўяўляюць сабой падпіскі на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне для смартфонаў і планшэтаў, якое выконвае функцыі аховы дзяцей ад Інтэрнэт-пагроз і спажывання непажаданага кантэнту.
Пры падключэнні гэтых паслуг вам даступны:
- маніторынг анлайн-актыўнасці;
- блакіроўка непажаданага кантэнту;
- усталёўка часу карыстання смартфонам;
- настройка правілаў доступу.
Падрабязней па спасылках:
У рамках паслугі «Бацькоўскі кантроль» для мабільных прылад»таксама даступная падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне Kaspersky Safe Kids.
Падключыць можна ў сэрвісных цэнтрах або праз дадатак «Мой Белтэлекам». Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў службу тэхнічнай і кансультацыйнай падтрымкі праз тэлефон 123.