Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» рэалізаваў сумесны праект з санаторыем «Беларусачка» па пакрыццю яго сеткай Wi-Fi. Цяпер адпачывальнікі могуць бясплатна атрымаць доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi практычна ў любым пункце санаторнай зоны комплексу. Каб скарыстацца гэтай паслугай неабходна:
- У спісе даступных сетак знайсці сетку Belorusochka і падключыцца да яе.
- Перайсці на сайт ciscowifi.beltelecom.by.
- У акне аўтарызацыі, якое адкрылася, пазначыць свой нумар мабільнага тэлефона.
- Увесці атрыманы ў SMS-паведамленні PIN-код і націснуць «Увайсці».
Доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi даступны з любой прылады ў любы час на працягу 7 сутак. Праз 7 дзён неабходна нанова прайсці рэгістрацыю (пункты 1-4).
Кампанія «Белтэлекам» жадае прыемнага адпачынку ў санаторыі «Беларусачка» разам з Wi-Fi.