«Белтэлекам» папярэджвае аб новых выпадках махлярства. Зламыснікі тэлефануюць абанентам - як фізічным, так і юрыдычным асобам - з незнаёмых нумароў на хатні тэлефон і прадстаўляюцца супрацоўнікамі прадпрыемства.
Паведамляючы аб уяўнай «змене заканадаўства» і патрабуючы перазаключэння дамоваў, яны просяць падаць пашпартныя дадзеныя і іншую асабістую інфармацыю. Ашуканцы могуць пагражаць адключэннем паслуг сувязі.
Калі вам патэлефанавалі, асабліва з невядомага замежнага нумара, адразу ж перапыніце размову і не перадавайце ніякіх асабістых дадзеных.
Неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы, калі вы сталі ахвярай ашуканцаў.
Актуальную інфармацыю аб паслугах РУП «Белтэлекам» можна ўдакладніць кругласутачна ў службы тэхнічнай і кансультацыйнай падтрымкі па нумары 123 з гарадскога або мабільнага тэлефона і на афіцыйным сайце beltelecom.by.
Будзьце пільныя!