30 снежня ў мабільным дадатку "Мой горад" з'явіўся горад Капыль!
Такі падарунак зрабіў "Белтэлекам" гасцям і жыхарам горада напярэдадні навагодніх свят.
Капыль стаў 13-м горадам у Мінскай вобласці, дзе рэалізаваны сумесны праект Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і РУП "Белтэлекам".
«Мой горад» - гэта зручнае рашэнне для тых, хто хоча быць у курсе ўсіх падзей і магчымасцяў свайго горада. Платформа дае карыстальнікам доступ да розных паслуг і інфармацыі аб жыцці горада. З яе дапамогай жыхары могуць лёгка запісацца на прыём у дзяржаўныя ўстановы або заказаць паслугі ў камерцыйных кампаній, даведацца пра рэжым працы кафэ і рэстаранаў, выклікаць аварыйную брыгаду. Таксама на платформе даступны навіны, анонсы мерапрыемстваў і інфармацыя аб рабоце мясцовых службаў.
Дадатак «Мой Горад» распрацаваны для спрашчэння ўзаемадзеяння з гарадской інфраструктурай і стане незаменным памочнікам для ўсіх гараджан, падаючы зручны доступ да дзяржаўных і прыватных арганізацый з аднаго дадатку. А арганізацыі атрымаюць магчымасць больш камфортнага ўзаемадзеяння з карыстальнiкамі праз лічбавыя прылады.
Дадатак даступна для запампоўкі на Android і iOS.
Поўны спіс гарадоў, падключаных да платформы, прадстаўлены на сайце moygorod.by.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!