«Срэбра» наша: каманда «Белтэлекам» пакарыла п’едэстал Міжнароднага чэмпіянату «Хайтэк: Навыкі будучыні» | Белтелеком

«Срэбра» наша: каманда «Белтэлекам» пакарыла п’едэстал Міжнароднага чэмпіянату «Хайтэк: Навыкі будучыні»

У Екацярынбургу завяршыўся Міжнародны чэмпіянат высокатэхналагічных прафесій «Хайтэк: Навыкі будучыні». У напружанай барацьбе каманда «Белтэлекам» зноў пацвердзіла свой найвышэйшы ўзровень майстэрства, заваяваўшы срэбны медаль у кампетэнцыі «Магістральныя лініі сувязі. Будаўніцтва і эксплуатацыя ВАЛП».

Для «Белтэлекам» удзел у гэтым прэстыжным спаборніцтве стаў ужо добрай традыцыяй: кампанія выступае на чэмпіянаце восьмы раз і нязменна дэманструе высокія вынікі, даказваючы, што беларускія сувязісты гатовы вырашаць задачы любой складанасці.

Гонар кампаніі на спаборніцтвах абаранялі інжынеры лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» Аляксандр Шылаў і Віталь Камар.

«Хайтэк: Навыкі будучыні» ‒ гэта найбуйнейшыя прафесійныя спаборніцтвы для спецыялістаў высокатэхналагічных галін прамысловасці, якія праводзяцца штогод з 2014 года. Сёлета за званне найлепшых змагаліся больш за 1000 удзельнікаў з 15 краін.

Чэмпіянат стаў для каманды не толькі магчымасцю паказаць свае навыкі, але і каштоўным вопытам: калегі асвоілі перадавыя методыкі работы, якія будуць укаранёны ў практыку для павышэння якасці і надзейнасці паслуг «Белтэлекам».
Гэты поспех ‒ не проста ўзнагарода. За ім стаяць сур’ёзная падрыхтоўка, зладжаная праца і сапраўдны прафесіяналізм.

Ганарымся дастойным выступленнем і высокім вынікам!

photo_2026-11-17_17-02-07