«Белтэлекам» прадстаўляе новы тарыфны план пакета паслуг для бізнесу

1 кастрычніка 2024 года ў асартыменце пакетаў паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з'явіўся тарыфны план «Бізнес-кейс 5 LTE». Новая прапанова дазволіць падключыць сучасныя паслугі сувязі ў тых месцах, дзе раней гэта было тэхнічна немагчыма.

Тарыфны план «Бізнес-кейс 5 LTE» працуе па тэхналогіі LTE і ўключае ў сябе паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт на хуткасці 5/5 Мбіт/с, інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Канапа ТБ». У пакет таксама ўваходзіць паслуга тэлефоннай сувязі з неабмежаванай колькасцю злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» і паслугай вызначэння нумара CLIP.

Штомесячная абанплата для пакета паслуг «Бізнес-кейс 5 LTE» складае 28,80 рублёў без уліку ПДВ.

Падключыць пакет паслуг можна звярнуўшыся ў сервісны цэнтр або пакінуўшы заяўку на сайце.

Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.