«Белтэлекам» пашырае лінейку тарыфных планаў доступу ў інтэрнэт для карпаратыўных кліентаў. Цяпер юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам даступны новы тарыф «Бізнес-камплект 50».
Нелімітуемы доступ у інтэрнэт з хуткасцю да 50 Мбіт/с на прыём і 25 Мбіт/с на перадачу забяспечыць стабільнае функцыянаванне ўсіх анлайн-працэсаў сучаснага офіса. Высокая хуткасць і неабмежаваны трафік дазволяць хутка загружаць і адпраўляць інфармацыю, працаваць анлайн або праводзіць відэаканферэнцыі.
Абаненты, якія падключылі «Бізнес-камплект 50», могуць таксама карыстацца дадатковымі паслугамі, напрыклад, антывіруснай абаронай, паслугай «Бяспечны Інтэрнэт» і іншымі сэрвісамі для бяспечнай працы ў сетцы.
Як падлучыць «Бізнес-камплект 50»:
- звярнуцца ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекам»;
- скарыстацца дадаткам «Мой Белтэлекам» або кабінетам карыстальніка.
Кошт «Бізнес-камплект 50» складае 40 рублёў у месяц.
Даведацца больш аб тарыфе, умовах і тэхнічнай магчымасці падключэння можна па кругласутачным нумары 123.