19.08.2022г. з 01:00 да 06:00 будуць праводзіцца работы на абсталяванні сеткі NGN/IMS. Падчас правядзення работ магчымы перапынкі (да 20-30 хвілін) паслуг тэлефоннай сувязі NGN/IMS, ByFly, VPN, на правадных сетках доступу і на сетцы доступу home Wi-Fi, ШПД, аховы, інтэрактыўнага тэлебачання, ахоўнай сігналізацыі і відэакантролю для асобных абанентаў Брэсцкай вобласці (г. Пiнск, г. Белаазёрск).
Пры перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстраных служб 101, 102, 103, 104, 112 магчымы праз сеткі мабільных аператараў.
Прыносім прабачэнне за нязручнасці.
Даведкі па тэлефоне 123.