2 кастрычнiка 2020г. з 00:00 да 06:00 у сувязі з правядзеннем работ на СПД магчымы перапынак сэрвісаў сеткі перадачы даных РУП «Белтэлекам» у некаторых абанентаў Лёзненскага, Дубровенскага, Докшыцкага, Глыбоцкага раёнаў Віцебскай вобласці і г. Магілёва, Чавускага, Бабруйскага, Краснапольскага, Круглянскага, Дрыбінскага, Асіповіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці. Пры наяўнасці паслугі ахоўнай сігналізацыі, адбудзецца яе спрацоўка у вышэй названых абанентаў GPON доступу.
Пры перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстраных служб 103, 104 магчымы з дапамогай мабільнай сувязі.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Даведкі па тэлефоне «123».