Юбілей пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі (ППА) РУП «Белтэлекам» аб'яднаў тых, хто стаяў ля вытокаў, і тых, хто з гонарам і адказнасцю працягвае агульную справу сёння.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксандр Кенда, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лічбавага развіцця і сувязі Аляксандр Якаўлеў, старшыня пярвiчнай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белтэлекам» Андрэй Гендэль. Гасцямі святочнай сустрэчы сталі былыя кіраўнікі галіновага прафсаюза і ППА, ветэраны і супрацоўнікі ўсіх філіялаў прадпрыемства.
Галоўнай падзеяй праграмы па праве стала ўрачыстая цырымонія, на якой самыя вопытныя і актыўныя члены прафсаюза былі адзначаны ганаровымі ўзнагародамі.
Сёння прафсаюзная арганізацыя РУП «Белтэлекам» — гэта 43 ППА, 121 цэхавая арганізацыя, 242 прафгрупы ў складзе ППА. У яе шэрагах амаль 25 тысяч членаў прафсаюза, уключаючы работнікаў і ветэранаў. Ахоп прафчленствам у 99,9% — яркае сведчанне даверу і адзінства каманды.
За тры дзесяцігоддзі прафсаюзная арганізацыя стала важнай часткай жыцця прадпрыемства: адстойвае правы і інтарэсы работнікаў, падтрымлівае іх у складаных сітуацыях і дапамагае ўвасабляць ідэі, якія аб'ядноўваюць калектыў. У цэнтры ўвагі прафсаюза заўсёды знаходзіўся чалавек: моладзь і пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і работнікі, якім патрэбна адрасная дапамога. Кожны супрацоўнік ведае, што ў любых жыццёвых абставінах прафсаюз заўсёды гатовы падставіць плячо.
Творчыя, спартыўныя і інтэлектуальныя праекты даўно сталі візітнай карткай прафсаюзнай арганізацыі. Спартакіяды, фестывалі, турніры дапамагаюць раскрыць таленты і здольнасці, а галоўнае — фарміруюць той самы карпаратыўны дух, які аб'ядноўвае шматтысячную каманду «Белтэлекам».
Сустрэча завяршылася яркай канцэртнай праграмай. Творчыя калектывы падарылі гасцям масу станоўчых эмоцый і стварылі цёплую, па-сапраўднаму святочную атмасферу.
Віншуем усіх членаў прафсаюза, ветэранаў прафсаюзнага руху і прафсаюзны актыў са знамянальнай датай!