Падведзены вынікі конкурсу "Магістральныя лініі сувязі. Будаўніцтва і эксплуатацыя ВАЛС-2026" | Белтелеком

Падведзены вынікі конкурсу "Магістральныя лініі сувязі. Будаўніцтва і эксплуатацыя ВАЛС-2026"

Урачыстая цырымонія закрыцця конкурсу прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы. Яркім завяршэннем мерапрыемства стала выступленне народнага хору "Вербніца". Артысты стварылі святочную атмасферу і падарылі ўдзельнікам і гасцям зарад станоўчых эмоцый. У рамках цырымоніі выступілі значныя прадстаўнікі галіны: намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Андрэй Жаркевіч, старшыня прафсаюза работнікаў лічбавага развіцця і сувязі Аляксандр Якаўлеў, старшыня первiчнай прафсаюзнай арганізацыі РУП "Белтэлекам" Андрэй Гендэль, а таксама дырэктар Брэсцкага філіяла Алег Цiуля. Андрэй Гендэль абвясціў пераможцаў творчага конкурсу, а Алег Цiуля павіншаваў усіх удзельнікаў і ўручыў памятныя падарункі. Вынікі творчага конкурсу: 1-е месца Брэсцкі філіял; 2-е месца Мінскі філіял і Гродзенскі філіял; 3-е месца Віцебскі філіял. Арганізатары выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у правядзенні і арганізацыі мерапрыемства — удзельнікам, арганізатарам і гасцям. Віншуем пераможцаў рэспубліканскага конкурсу і жадаем ім далейшых прафесійных поспехаў!