У Бярозе ўрачыста адкрыты абноўлены офіс продажаў «Белтэлекама» | Белтелеком

У Бярозе ўрачыста адкрыты абноўлены офіс продажаў «Белтэлекама»

Сёння ў Бярозе адбылася знакавая падзея для жыхароў горада і раёна — пасля мадэрнізацыі расчыніў дзверы абноўлены офіс продажаў РУП «Белтэлекам». Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла па адрасе: вул. Леніна, 72.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады і кіраўніцтва кампаніі:

• Сяргей Аляксандравіч Палуян — намеснік старшыні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта;
• Руслан Казіміравіч Шавялінскі — начальнік камерцыйнай службы Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам»;
• Эдуард Адамавіч Пашкевіч — начальнік Бярозаўскага зональнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».

У сваіх выступленнях госці адзначылі, што мадэрнізацыя офіса — гэта важны крок ва ўмацаванні прысутнасці «Белтэлекама» ў рэгіёне і развіцці лічбавай інфраструктуры Бярозаўскага раёна. Абноўленая прастора створана для павышэння якасці абслугоўвання і камфорту кліентаў.

Што цяпер даступна жыхарам горада і раёна ў новым офісе:

Поўны спектр паслуг: падключэнне хуткаснага хатняга інтэрнэту, інтэрактыўнага тэлебачання Zala, паслуг відэакантролю і тэлефаніі.
Напрамак BeltelecomShop: у прасторным і сучасным памяшканні прадстаўлены ўражлівы асартымент тэхнікі і электронікі — тэлевізары, смартфоны, планшэты, наўтбукі, аўдыёсістэмы, гульнявыя прыстаўкі, а таксама буйная бытавая тэхніка.
Выгадныя ўмовы куплі: тэхніку можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў або адзінаразовым плацяжом. Поўны каталог тавараў даступны ў інтэрнэт-магазіне: shop.beltelecom.by.

«Белтэлекам» запрашае ўсіх жадаючых ацаніць новы ўзровень сэрвісу. Абноўлены офіс продажаў ужо працуе і чакае вас па адрасе:

г. Бяроза, вул. Леніна, 72

______________________________________________________________________________