Задачы Адзінага дня бяспекі - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі (гэта значыць самадапамогі, узаемадапамогі), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).
Мэта правядзення адзінага дня бяспекі-максімальнае зніжэнне траўміравання і гібелі людзей ад знешніх прычын.
Навучальныя відэаролікі і матэрыял на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
На афіцыйным youtube канале Міністэрства аховы здароўя размешчаны навучальныя відэаролікі па аказанні першай дапамогі.