Работнікі Калінкавіцкага ЗВЭС правялі ўрок "Бяспечнага Інтэрнэту" ад "Белтэлекам" з навучэнцамі трэціх-дзявятых класаў Варатынскай сярэдняй школы Калінкавіцкага раёна.
Наш спецыяліст, Анастасія Ткачук, абмеркавала з падлеткамі самыя распаўсюджаныя пагрозы і небяспекі Інтэрнэту: шкоднасныя праграмы, кібербулінг, фішынг, вішынг, разам падсумавалі атрыманыя веды, а ў завяршэнні правялі віктарыну з адказамі на пытанні па тэме і памятнымі сувенірамі.
Акцэнтавалі ўвагу, як важна не дзяліцца асабістымі дадзенымі, такімі як адрас, нумар тэлефона або фінансавая інфармацыя, з незнаёмцамі. Патлумачылі хлопцам, як правільна наладжваць параметры прыватнасці ў сацыяльных сетках.
Юныя жыхары вёскі атрымалі не толькі каштоўныя веды, але і навучыліся выкарыстоўваць Інтэрнэт з розумам і адказнасцю, гэта сфармавала ў дзяцей навыкі бяспечнага выкарыстання Інтэрнэту.