Гомельскі філіял праводзіць урокі "Бяспечнага Інтэрнэту" ад"Белтэлекам" | Белтелеком

Гомельскі філіял праводзіць урокі "Бяспечнага Інтэрнэту" ад"Белтэлекам"

24 красавіка 2025 года правялі ўрок «Бяспечнага Інтэрнэту» ад «Белтэлекам» з навучэнцамі пятых класаў сярэдняй школы №5 горада Светлагорска. 

Нашы спецыялісты, Алег Карагін і Наталля Процка, абмеркавалі з пяцікласнікамі самыя распаўсюджаныя пагрозы і небяспекі Інтэрнэту: шкоднасныя праграмы, кібербулінг, фішынг, вішынг, разам падсумавалі атрыманыя веды і вывелі пяць правілаў бяспечнай працы ў Інтэрнэт.

Акцэнтавалі ўвагу, як важна не дзяліцца асабістымі дадзенымі, такімі як адрас, нумар тэлефона або фінансавая інфармацыя, з незнаёмцамі. Патлумачылі хлопцам, як правільна наладжваць параметры прыватнасці ў сацыяльных сетках.

Юныя жыхары Светлагорска атрымалі не толькі каштоўныя веды, але і навучыліся выкарыстоўваць Інтэрнэт з розумам і адказнасцю, гэта сфармавала ў дзяцей навыкі бяспечнага выкарыстання Інтэрнэту.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка