Сёння ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна панавала асаблівая атмасфера! У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Алег Уладзіміравіч Пракапюк павіншаваў выхаванцаў цэнтра і ўручыў ім салодкія падарункі.
Гэтыя смачныя сюрпрызы сталі магчымыя дзякуючы неабыякавым членам нашага працоўнага калектыву, якія з душой сабралі пачастункі для дзяцей.
Ваша шчодрасць і клопат – гэта бясцэнны ўклад у стварэнне святочнага настрою і падтрымку тых, хто мае патрэбу ў нашай увазе. Мы верым, што такія акцыі не толькі дораць дзецям радасць, але і выхоўваюць у кожным з нас пачуццё адказнасці, спагады і жаданне дапамагаць блізкім. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у акцыі"Нашы дзеці"!
Разам мы робім свет дабрэй!