Конкурс " СуперПАПЫ!2025 " стаў выдатным святам, якое сабрала ў гарадскім Цэнтры культуры горада Гомеля яркіх і клапатлівых бацькоў з усіх раёнаў нашага горада. Шматдзетныя бацькі з сем'ямі прадставілі на суд журы і гледачоў свае ўменні, творчыя здольнасці, прадэманстравалі свае лепшыя якасці як адказных кіраўнікоў сямействаў.
Па завяршэнні конкурснай праграмы аб'яўлены пераможцы:
тата-СуперКЛАСС-Ілля Дзюбкін,
тата-Суперкрэатыў-Раман Рошчын,
тата-Супермайстар-Дзмітрый Каралько,
тата-СуперТАЛАНТ-Уладзіслаў Астаповіч.
Прыз глядацкіх сімпатый у Рамана рошчына.
Спецыяльнага прыза за Захаванне сямейных каштоўнасцяў ад Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ўдастоены Уладзіслаў Астаповіч.
омельскі філіял РУП "Белтэлекам" прыняў удзел ва ўзнагароджанні лепшых бацькоў горада Гомеля і ўручыў шматдзетным сем'ям, якія прымалі ўдзел у конкурсе, памятныя падарункі.
Гэта мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бацькі і Тыдня бацькоўскай любові, стала сапраўдным святам бацькоўства і паказала важнасць бацькоў у выхаванні дзяцей. Такія падзеі натхняюць тат прымаць актыўны ўдзел не толькі ў жыцці сваіх сем'яў, але і праяўляць сваю актыўную жыццёвую пазіцыю.