З 6 па 9 чэрвеня на тэрыторыі КУП «Рамантыка Люкс» прайшла абласная ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца».
Паўтары сотні хлопцаў i дзяўчат з розных куткоў Гомельскай вобласці спаборнічалі ў розных конкурсах.
8 чэрвеня прайшоў галоўны конкурс гульні "Зарніца" - ваенізаваная паласа перашкод.
Юнармейцы перасоўваліся на паралельных вяроўках, па падвесным бервяне, перамяшчаліся па купінах, з зачыненымі вачыма з дапамогай камандзіра-павадыра.
Пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі ад "Белтэлекам".
Імі сталі: ва ўзроставай катэгорыі 11-12 гадоў каманда "Перамога" сярэдняй школы N16 г. Мазыра, ва ўзроставай катэгорыі 13-14 гадоў каманда "Патрыёт" сярэдняй школы N3г. Жыткавічы імя І.М. Банава.
Віншуем хлопцаў i дзяўчат і жадаем ім далейшых перамог!