Гомельскі філіял - за здаровы лад жыцця! | Белтелеком

Гомельскі філіял - за здаровы лад жыцця!

Гомельскі філіял далучыўся да рэспубліканскай акцыі ГА "БСЖ" "Здароўе жанчыны - здароўе нацыі".

17.04.2025 у Гомельскім філіяле РУП "Белтэлекам" прайшла сустрэча прадстаўнікоў сферы медыцыны з выдатнай паловай філіяла.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла старшыня ГА "БСЖ" Гомельскага філіяла Святлана Генадзьеўна Чумакова.

У фармаце дыялогавай пляцоўкі прайшоў выступ прадстаўнікоў "Гомельскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера" на тэмы: "Дзейнасць скурна-венералагічнага дыспансера" і "Даступнасць і бяспека тэст-сістэм для вызначэння ВІЧ па сліне".

Другім этапам сустрэчы сталі кансультацыі ўрачоў-дэрматолагаў і ўрача анколага-мамолага "Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера" для членаў ГА "БСЖ" Гомельскага філіяла.

Сустрэча выклікала вялікую цікавасць і станоўчыя водгукі ад ўдзельніц, таму арганізатарамі плануецца працягнуць праводзіць падобныя сустрэчы ў філіяле.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка