Не пападзіцеся на хітрыкі махляроў! | Белтелеком

Не пападзіцеся на хітрыкі махляроў!

Калі вам паступаюць званкі з замежных нумароў ад невядомых, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі "Белтэлекама" і просяць прадаставіць пашпартныя дадзеныя для перазаключэння дамовы на паслугі сувязі, адразу перапыніце размову! 

Аферысты могуць таксама пагражаць адключэннем паслуг сувязі.

ПАМЯТАЙЦЕ:

- тэлефонныя званкі ад супрацоўнікаў РУП "Белтэлекам" паступаюць толькі з нумароў, якія належаць беларускім аператарам сувязі;

- усе змены ў дамовах, заключаных з РУП "Белтэлекам", ажыццяўляюцца толькі ў сэрвісных цэнтрах кампаніі.

У выпадку паступлення падазроных званкоў з замежных нумароў, у месенджарах неабходна:

- неадкладна перарываць размову;

- не паведамляць ніякіх дадзеных пра сябе;

- пры наяўнасці факту здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў – неадкладна звярнуцца ў праваахоўныя органы.  

Актуальную інфармацыю пра паслугі сувязі можна ўдакладніць па нумары 123 з гарадскога або мабільнага тэлефона.

Будзьце пільныя!


 

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка