25 чэрвеня прадстаўнікі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" наведалі мемарыяльны ваенна-гістарычны комплекс "Партызанская крынічка".
Мемарыяльны комплекс "Партызанская крынічка" адлюстроўвае мужнасць і стойкасць абаронцаў нашай Радзімы.
Ён варты славы людзей, якія заваявалі перамогу, і будзе заўсёды нагадваць пра цану, якую заплацілі дзяды і прадзеды, адстойваючы незалежнасць сваёй дзяржавы.
У сучасным рытме жыцця, мы забываем пра сапраўдную каштоўнасці жыцця, міру і дабрабыту.
А бо вельмі важна ўсё гэта захаваць! Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з побытам і ўмовамі жыцця партызан.
Пранікліся атмасферай таго страшнага часу. І гэта не можа не выклікаць пачуцця патрыятызму і гонару за сваю Радзіму!