2 мая ў Рагачоўскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Будзь слаўны чалавек працы", якое сабрала лепшых работнікаў розных галін дзейнасці Рагачоўскага раёна.
Рагачоўскаму цэху электрасувязі ўручаны дыплом 2 ступені і пераходны вымпел "Пераможца раённага спаборніцтва 2024" года сярод прадпрыемстваў і структурных падраздзяленняў Рагачоўскага раёна.
Ганаровым дыпломам па спецыяльнасці старшыня Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзіў Пруднікава Паўла Вітальевіча-інжынера лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Рагачоўскага цэха электрасувязі.
Віншуем нашых калег і ганарымся іх дасягненнямі!