7 мая ў Рэспубліканскім двары прафсаюзаў узнагароджвалі лепшых работнікаў галіны.
За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, шматгадовую плённую, добрасумленную працу і ў сувязі з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі ў Рэспубліцы Беларусь у Гомельскім філіяле ўзнагароджаны нагрудным знакам "Ганаровы работнік сувязі Беларусі":
- Дзям'янчык Сяргей Яўгенавіч, дырэктар Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам",
- Мельнік Сяргей Мікалаевіч, начальнік Лоеўскага УЭС Рэчыцкага ЗВЭС Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам".
"Дзякуючы карпатлівай працы кожнага з вас, у Рэспубліцы Беларусь пабудавана развітая і эфектыўная сетка паштовай сувязі і тэлекамунікацый, якая дацягваецца да самых аддаленых куткоў нашай краіны, – адзначыў у прывітальным слове міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі. - Яе значэнне - фундаментальна. У сучасным свеце развітая інфраструктура сувязі з'яўляецца краевугольным каменем ўсіх эканамічных і сацыяльных працэсаў».
Але прафесійнае свята, як заўважыў міністр, гэта падстава не толькі азірнуцца назад, але і зазірнуць у будучыню. Падзякаваўшы ўсім работнікам галіны за высокі прафесіяналізм і сумленную штодзённую працу, міністр падкрэсліў, што сёння «праца кожнага надзвычай важная для прагрэсу і асобнага прадпрыемства, і цэлай галіны, і ўсёй дзяржавы, а значыць паляпшэння якасці паўсядзённага жыцця ўсіх жыхароў Беларусі».