У рамках святкавання Дня народнага адзінства работнікі Гомельскага філіяла прынялі ўдзел велапрабегу "У адзінстве сіла!", які аб'яднаў тысячы аматараў актыўнага адпачынку па ўсёй Гомельскай вобласці.
Дзень народнага адзінства работнікі філіяла пачалі з актыўнага ўдзелу ў абласным велапрабегу.
Адначасовы старт быў дадзены ў горадзе над Сожам і ва ўсіх раёнах вобласці, стаўшы сімвалам згуртаванасці і адзінства.
Маршрут працягласцю некалькі кіламетраў стаў сапраўдным выпрабаваннем вынослівасці і каманднага духу.