Сёння ў Гомельскім філіяле РУП "Белтэлекам" стартаваў конкурс "Лепшая каманда электрасувязі - 2025".
З прывітальным словам да канкурсантаў звярнуўся намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Гомельскага філіяла Кумашоў Сяргей Аляксеевіч:
Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца павышэнне прэстыжу працы спецыялістаў і рабочых, якія выконваюць работы па тэхнічнай эксплуатацыі валаконна-аптычных ліній электрасувязі. Конкурс закліканы спрыяць абмену і атрыманню новых ведаў, азнаямленню з лепшымі рашэннямі калег. Але самае важнае, што конкурс дапамагае раскрыць патэнцыял нашых супрацоўнікаў, павысіць матывацыю, адзначыць найбольш годных работнікаў і заахвоціць іх імкненне да далейшага прафесійнага росту.
За званне лепшых пазмагаюцца 5 каманд (10 чалавек) Гомельскага філіяла! Пажадаем канкурсантам поспеху і поспехаў!