У Рэчыцы адбылося адкрыццё дзіцячага гульнявога комплексу "ЯСНА"


Кампанія "Белтэлекам", у 2024 годзе працягвае дарыць гарадам Беларусі дзіцячыя пляцоўкі з гульнявымі горкамі "ЯСНА".

"Свята нашага двара разам з "ЯСНА" - рэспубліканскі праект, пачаты ў 2017 годзе, у рамках якога кампанія "Белтэлекам" абсталюе пляцоўкі гарадоў дзіцячымі гульнявымі і спартыўнымі комплексамі з лагатыпам брэнда "ЯСНА". За сем гадоў існавання праекта змяніліся двары больш чым у 50 гарадах Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень ужо ўстаноўлены больш за 100 канструкцый у розных гарадах Беларусі: у Мінску, Гомелі, Бабруйску, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Кобрыне, Лідзе, Жодзіне, Мазыры і іншых населеных пунктах

Гомельскі філіял штогод прымае ўдзел у рэспубліканскім праекце "Свята нашага двара разам з "ЯСНА".

У красавіку месяцы дзіцячы гульнявы комплекс "ЯСНА" усталяваны ў Рэчыцы па адрасе вул. Гомельская, побач з дамамі 4а, 4Б, 4В, 4г.

З нагоды ўрачыстага адкрыцця дзіцячага гульнявога комплексу, кампанія "Белтэлекам" зладзіла сямейнае свята для жыхароў бліжэйшых дамоў. Вясёлыя конкурсы і віктарыны, гульні з аніматарамі і мноства іншых сюрпрызаў паднялі настрой і дзецям, і дарослым. На адкрыцці горкі ў Рэчыцы прысутнічала здымачная група тэлеканала "ЯСНАе TV".

Кампанія "Белтэлекам" жадае дзецям прыемнага баўлення часу і незабыўных уражанняў ад новай горкі "ЯСНА"!