Варкаўт -выдатны спосаб падтрымліваць форму на свежым паветры практычна круглы год. Цяпер у жыхароў Рэчыцы па вул. Маладзёжнай, 30 з'явілася такая сучасная пляцоўка "ЯСНА". Летась у горадзе Рэчыца былі ўсталяваныя дзіцячы гульнявы комплекс і спартыўная пляцоўка "ЯСНА" па вуліцы Гомельская.
Гэты падарунак ад кампаніі "Белтэлекам" стаў часткай маштабнага праекта "Свята нашага двара разам з "ЯСНА". За восем гадоў добраўпарадкаваныя двары з гульнявымі і спартыўнымі комплексамі з'явіліся ў многіх гарадах Беларусі, і Рэчыца — у іх ліку.
Адкрыццё пляцоўкі - гэта асаблівае свята для сем'яў, бо яно прымеркавана да тыдня бацькоўскай любові, які праходзіць у 2025 годзе ў Беларусі з 13 па 26 кастрычніка. Сумесныя заняткі спортам на адкрытым паветры-выдатная традыцыя, якая дорыць бацькам і дзецям бясцэнныя хвіліны жывых зносін, умацоўваючы не толькі здароўе, але і даверную сувязь паміж пакаленнямі.
"Вялікі дзякуй кампаніі "Белтэлекам"! Цяпер у нас ёсць магчымасць займацца спортам ўсёй сям'ёй прама побач з домам», — дзеляцца радасцю жыхары.
Такім чынам, варкаўт "ЯСНА" не проста падарунак гораду, а ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, прысвечаны тыдню бацькоўскай любові. Кампанія "Белтэлекам" жадае ўсім жыхарам прыемнага і актыўнага адпачынку, яркіх спартыўных дасягненняў і цёплых сямейных момантаў на новай пляцоўцы.
Пакет паслуг пад брэндам "ЯСНА" кампанія "Белтэлекам" вывела на рынак дзевяць гадоў таму. На сённяшні дзень у Рэчыцкім раёне каля васямнаццаці тысяч абанентаў ужо падключылі пакеты паслуг лінейкі "ЯСНА".