Паважаныя абаненты, партнёры і калегі!
Сёння мы адзначаем вялікае свята-80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!
Мы схіляемся перад мужнасцю і гераізмам старэйшага пакалення, які абараніў для нас права на мірнае жыццё. Мы абяцаем, што ў нашых сэрцах ніколі не памеркне памяць аб ратных подзвігах ветэранаў, учыненых у імя міру і будучыні на зямлі.
Кожны з нас заўсёды будзе памятаць, якую цану давялося заплаціць за спакой і мірнае неба. Гэтае свята напаўняе нас самымі шчырымі пачуццямі-павагай і ўдзячнасцю, верай і надзеяй.
Ад асобы калектыву Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" і ад сябе асабіста жадаю вам і вашым сем'ям – міру, шчасця і дабрабыту!
Дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Яўгенавіч Дзям'янчык. _____________________________________________________________________________________________________________
Нагадваем, што па добрай традыцыі кампанія "Белтэлекам" праводзіць акцыі да Дня Перамогі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Больш падрабязна пра акцыі можна даведацца тут.