Напярэдадні Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі ў галаўным офісе РУП «Белтэлекам» прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў кампаніі.
Лепшыя супрацоўнікі Гомельскага філіяла таксама ўдастоены ўзнагарод ад Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі.
Падзякай Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
- Кацубо Алена Іванаўна, начальнік камерцыйнай службы філіяла,
- Сярэдзіч Віталь Анатольевіч, кабельшчык-спайшчык 5 разраду Лельчыцкага ўчастка электрасувязі Мазырскага занальнага вузла электрасувязі,
- Грамовіч Валерый Рыгоравіч, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад лінейна-тэхнічнай групы Петрыкаўскага ўчастка электрасувязі Калінкавіцкага занальнага вузла электрасувязі.
Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
- Ворганаў Сяргей Пятровіч, інжынер-праекціроўшчык 1 катэгорыі аддзела комплекснага праектавання.
Два супрацоўнікі занесены на Дошку гонару РУП "Белтэлекам", тры супрацоўнікі філіяла ўзнагароджаны Ганаровай граматай РУП "Белтэлекам", двум супрацоўнікам аб'яўлена падзяка генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам".
_________________________________________________________________________________________________________________________________________
Віншаванне з прафесійным святам калектыву накіраваў Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі.
Генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксей Івашкін зачытаў прывітальны адрас, асабіста павіншаваў калег і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.
- Поспех і дасягненні «Белтэлекама» – гэта вынік найвышэйшай асабістай адказнасці і прафесіяналізму кожнага з вас, – звярнуўся да прысутных Аляксей Івашкін. - Сёння мы ўшаноўваем тых, хто сваёй добрасумленнай працай уносіць неацэнны ўклад у развіццё кампаніі. Дзякуй за вашу працу, энергію і імкненне да дасканаласці!
Калегі, ад усёй душы віншуем з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем новых яркіх дасягненняў і прафесійных поспехаў!