У двары дамоў па вуліцы Варшаўскай № 47/1, 49 і 51 у Лідзе Гродзенскі філіял "Белтэлекам" арганізаваў вялікае дзіцячае свята, у якім прымалі ўдзел вясёлыя роставыя лялькі, галоўныя героі любімых дзіцячых мультфільмаў. Для дзяцей і іх бацькоў былі арганізаваны інтэрактыўныя гульні, шоу з музыкай, конкурсамі і аніматарамі.
Гродзенскі філіял ужо не першы год праводзіць маштабную рэспубліканскую акцыю "свята нашага двара разам з"ЯСНА"!", у рамках якой абсталюе дзіцячыя пляцоўкі гульнявымі горкамі "ЯСНА" ад "Белтэлекам"у розных гарадах вобласці. Такая ўжо добрая традыцыя-клапаціцца пра жыхароў, асабліва пра дзяцей і дарыць ім радасць і добры настрой. Зрэшты, цікава на свяце было не толькі дзятве, але і ўсім, хто прыйшоў на свята. Дзяўчынкі і хлапчукі спяшаліся сюды разам са сваімі сябрамі, мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі. Не спалохаў іх дождж, які ў хуткім часе спыніўся, і выглянула сонейка.
Пакуль малыя гарэзавалі на горцы, бегалі па пляцоўцы за вялізнымі мыльнымі бурбалкамі, бацькі імкнуліся захаваць тое, што адбываецца на памятных фотаздымках. Яны не сумняваюцца, дворык з ярка-жоўтай ракетай ля роднай хаты стане месцам для самых светлых эмоцый, такіх жа яркіх, як само свята. Мамы і таты таксама маглі пракансультавацца са спецыялістамі кампаніі, даведацца аб новых прапановах і паслугах "Белтэлекам".
- На Лідскай зямлі, кампанію " Белтэлекам "прадстаўляе Лідскі занальны вузел электрасувязі і да свята горада мы падрыхтавалі падарунак гараджанам, усталявалі гульнявы комплекс"ЯСНА".Упэўнены, што яркі, новы дзіцячы гульнявы комплекс прыўнясе ў жыццё маленькіх гараджан яшчэ больш радасці і падоўжыць ім ясныя дні, а для бацькоў у нас заўсёды ёсць выгадныя прапановы ад брэнда "ЯСНА", - адзначыў начальнік Лідскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла "Белтэлекам" Валерый Камінч.
Дарэчы
Першая ў вобласці горка "ЯСНА " адкрылася ў горадзе Ліда ў верасні 2017 года. На сёння горкі ад "Белтэлекам " упрыгожылі дзіцячыя пляцоўкі ў Гродне, Лідзе, Ваўкавыску, Смаргоні, Слоніме, Свіслачы, Мастах, Зэльве, Дзятлаве, Карэлічах, Ашмянах, Астраўцы.
Пакет паслуг пад брэндам " ЯСНА - Белтэлекам" вывеў на рынак у красавіку 2016 года.