Бег - адзін з найстаражытных відаў спорту, ён з'яўляецца самым натуральным і прыродным для чалавека. Гэты спосаб руху адрозніваецца ад хады наяўнасцю так званай "фазы палёту" - момантам, у якім чалавек не дакранаецца зямлі. Гэты працэс дасягаецца складанай каардынаванай дзейнасцю шкілетных цягліц і канечнасцяў. Спачатку алімпійскія спаборніцтвы праводзіліся толькі па бегу.
Па легендзе, першыя з іх былі арганізаваны ў 1210 да н. э. Першыя запісы сведчаць аб тым, што спачатку спаборніцтвы праводзіліся па бегу на адзін "стадый" - даўжыню стадыёна (192м).
У сярэдзіне XVII ст. у Англіі атрымалі распаўсюджванне спаборніцтва прафесійных бегуноў, а праз 100 гадоў былі здзейснены першыя прабегі на звышдоўгія дыстанцыі.
У мінулым стагоддзі лёгкая атлетыка стала культывавацца ў шматлікіх краінах Еўропы і Амерыкі. І калі ў 1896 годзе адрадзіліся алімпійскія гульні, лёгкая атлетыка заняла ў іх дамінуючае становішча, а бег, як і 2500 гадоў таму, стаў галоўным відам алімпійскіх спаборніцтваў.
Першы дзень Новага 2024 года! І па традыцыі прыхільнікі здаровага ладу жыцця з самай раніцы збіраюцца ў лесапарку Пышкі. Менавіта тут у 2015 годзе ўпершыню быў дадзены старт навагодняму прабегу ў першы дзень Новага года. З кожным годам колькасць удзельнікаў і гледачоў увесь час павялічваецца, як увесь час павялічваецца і папулярнасць да бегу.
Самае простае тлумачэнне папулярнасці бегу - яго даступнасць: для прабежак дастаткова пары красовак, а займацца можна дзе заўгодна. Забегі сумяшчальныя з водпускам і падарожжамі — марафоны праходзяць па ўсім свеце. Акрамя таго, бег і хада - самыя натуральныя для нас фізічныя дзеянні, яны не патрабуюць спецыяльнага навучання.
І, вядома, супрацоўнікі Гродзенскай філіі "Белтэлекам" з сем'ямі ўжо дзевяты год запар прымаюць удзел у прабегу. Падтрымаў нашу каманду і пажадаў хуткага старту і лёгкага пераадолення шляху Віктар Андрэевіч Лісковіч - старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Гэтым прабегам Гродзенскія сувязісты далі старт спартыўнаму сезону - 2024. Наперадзе нас чакаюць спартыўныя старты, перамогі, турніры, спартакіяды і новыя спартыўныя ўражанні.